Цела жанчыны з колата-рэзанымі раненнямі знайшлі ў аўтамабілі «Запарожац», які належыць вядомаму расійскаму актору Гошу Куцэнку, паведамляе набліжаны да расійскіх сілавікоў тэлеграм-канал Baza.

Аўто было прыпаркаванае ў двары дома на Кутузаўскім праспекце ў Маскве (Расія). Труп жанчыны ляжаў у «Запарожцы», накрытым брызентам.
Падазраваны ў забойстве — 30-гадовы Альберт Абдулін — ужо затрыманы, ён прызнаўся ў злачынстве.
Паводле фігуранта, на фоне ўжывання алкаголю ў яго ўзнік канфлікт з жанчынай. Ён два разы ўдарыў яе нажом, а потым схаваў цела ў прыпаркаваны «Запарожац».