Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  2. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  3. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  4. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  5. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  6. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  9. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  10. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  11. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  12. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  13. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  14. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  15. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  16. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  17. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
Читать по-русски


У ноч на 5 верасня расійскія дроны «Шахед» заляцелі ў Беларусь з Чарнігаўскай вобласці. У Баранавічах у неба паднялі знішчальнікі, у Гомельскім раёне былі чуваць выбухі. Як мінімум адзін збіты беспілотнік упаў у Гомелі, паведамляюць маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» і «Флагшток».

Іранскі дрон Shahed 136, прататып расійскай «Герані-2». Фота: Wikipedia.org

Як паведамляе «Беларускі Гаюн» са спасылкай на ўкраінскія тэлеграм-каналы, прыкладна ў 01.08 5 верасня два дроны-камікадзэ зайшлі ў Гомельскую вобласць з Чарнігаўскай вобласці Украіны. «Шахеды» ляцелі ў напрамку Гомеля.

Каля 01.30 з аэрадрома ў Баранавічах у неба быў узняты дзяжурны знішчальнік.

Ужо ў 01.34 і 01.36 у Гомельскім раёне чулі два гукі выбухаў — гэта збівалі беспілотнікі.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, людзі чуюць і бачаць антыдронавую працу ў небе над Беларуссю», — паведамляе канал.

«Флагшток» апублікаваў відэа, у якіх, як сцвярджаецца, гарыць і падае адзін з збітых над Гомелем «Шахедаў».

Як піша канал са спасылкай на дадзеныя геалакацыі і мясцовыя чаты, папярэдняе месца падзення рэшткаў аднаго са збітых дронаў — Навабеліцкі раён у квартале завулкаў 6-ы і 8-ы Ільіча. Недалёка ад гэтага месца на вул. 3-й Транзітнай пажарныя тушылі невялікае ўзгаранне.

Яшчэ адзін пажар патушылі ў тым самым раёне ў прыватным сектары.

У 02.20 у Баранавічах быў узняты другі знішчальнік Ваенна-паветраных сіл Беларусі і скіраваўся на паўднёвы ўсход, а ў 02.28 у паветраную прастору нашай краіны заляцеў яшчэ адзін дрон у бок Хойнікаў. Яго збівалі над Гомельшчынай.

Нарэшце, чарговы знішчальнік пайшоў на ўзлёт з Баранавічаў у 03.10 — тады ж у Гомельскую вобласць заляцеў яшчэ адзін дрон курсам на Брагін.

Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», раніцай 5 верасня ўзброеныя сілы Беларусі шукаюць ракеты, якія не разарваліся ў памежных з Украінай раёнах Гомельскай вобласці. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра ракеты, якімі спрабавалі збіваць беспілотнікі.

Маршруты беспилотников, вторгшихся в воздушное пространство Беларуси в ночь на 5 сентября. Изображение: "Беларускі Гаюн"
Маршруты беспілотнікаў, якія ўварваліся ў паветраную прастору Беларусі ў ноч на 5 верасня. Выява: «Беларускі Гаюн»

Усяго, паводле звестак праекта, у Беларусь ноччу заляцелі восем «Шахедаў». З іх два былі збітыя над Гомельскім і Хойніцкім раёнамі, астатнія шэсць вярнуліся ва Украіну ці прапалі без вестак.

Імаверна, па беспілотніках працавала падраздзяленне 1530-га зенітнага ракетнага палка УС РФ (в/ч 31 458, на ўзбраенні — ЗРК С-400, ЗРПК «Панцыр»), якое дыслакуецца на аэрадроме «Зябраўка» (Гомельскі раён), паведамляе «Беларускі Гаюн». Такім чынам, гэта, магчыма, першы выпадак працы ў беларускім небе расійскай СПА па сваіх «Шахедах».

Напярэдадні, увечары 4 верасня, украінскія вайскоўцы паведамілі пра масіраваны запуск дронаў з паўночнага ўсходу на цэнтральныя і ўсходнія вобласці краіны.

Нагадаем, паводле звестак маніторынгавага праекта, напярэдадні ўначы ў Беларусь таксама заляцелі мінімум чатыры «Шахеды», адзін знік на поўначы. У Баранавічах паднімалі знішчальнік.