Расійскага сенатара Дзмітрыя Савельева, якога западозрылі ў дачыненні да арганізацыі забойства, пазбавілі недатыкальнасці і затрымалі на выхадзе з паседжання Савета Федэрацыі РФ. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Baza.
Раней генпракурор Ігар Красноў звярнуўся да Савета Федэрацыі з просьбай пазбавіць недатыкальнасці сенатара Савельева. Саўфед даў дабро, і палітык быў затрыманы проста на выхадзе з паседжання.
Дзмітрый Савельеў — чалец Савета Федэрацыі з 2016 года. У верхняй палаце парламента Савельеў прадстаўляе Тульскую вобласць. Яго паўнамоцтвы заканчваюцца у верасні.
У 1998−1999 гадах ён працаваў прэзідэнтам «Транснафты». У 1999 годзе ўпершыню абраны дэпутатам Дзярждумы, уваходзіў у фракцыю «Саюз правых сіл», пазней яго вылучала партыя «Радзіма», а ў 2007 годзе абіраўся ад «Адзінай Расіі», піша РБК.
Да прыходу ў Савет Федэрацыі Савельеў 17 гадоў быў дэпутатам Дзярждумы.