У бельгійскай камуне Сінт-Лівенс-Хаўтэм, правінцыя Усходняя Фландрыя, быў здзейснены напад на 33-гадовага беларуса. Пра гэта паведамляе выданне «Белорусы и мир» са спасылкай на мясцовыя СМІ.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў чацвер, 2 лістапада, на вуліцы Керкаўтэрстрат у гарадскім раёне Бавегем. Паводле словаў нашага суайчынніка, ён курыў на вуліцы ля дзвярэй свайго дома, калі да яго звярнуўся на англійскай мове малады чалавек ва ўзросце прыкладна 18 гадоў на ровары, апрануты як паштальён. Потым ён тры разц стрэліў у беларуса і з’ехаў.
Пацярпелага даставілі ў бальніцу святой Лізаветы ў найбліжэйшым горадзе Зотэгем. Адтуль пра здарэнне паведамілі праваахоўнікам. А раніцай у мясцовай інфармацыйнай сетцы было распаўсюджанае апісанне падазраванага. Наш суайчыннік, мяркуючы па ўсім, аказаўся траўмаваны не надта моцна: у мужчыны зафіксавалі два раненні ў нагу, і неўзабаве яму дазволілі пакінуць медыцынскую ўстанову.
Паводле звестак пракуратуры Усходняй Фландрыі, матыў інцыдэнту са стралянінай пакуль незразумелы. Ідзе расследаванне. Дарэчы, за некалькі дзён да гэтага ў камуне Сінт-Лівенс-Хаўтэм таксама былі чуваць стрэлы. У суботу 28 кастрычніка невядомы забіў 58-гадовую жанчыну-адвакатку і параніў яе 22-гадовага сына. Паводле пракурора, ніякай сувязі паміж нападам на беларуса і забойствам адвакаткі на гэты момант не выявілі.