Опубликовано 21 лiпеня 2023 у 18.11
Адрес в интернете: https://zerkal0-io.online/news/economics/44325.html    

Лукашэнка зацвердзіў тэкст прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і працэдуру пазбаўлення грамадзянства «за экстрэмізм»

Лукашэнка падпісаў указ, якім зацверджаны тэкст прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Як паведамляе ягоная прэс-служба, гэтым жа ўказам вызначаны парадак пазбаўлення грамадзянства за «экстрэмісцкую дзейнасць».

Фото: User 699/CC BY-SA 4.0, стилизация Zerkalo.io
Фота: User 699/CC BY-SA 4.0, стылізацыя Zerkalo.io

Указам зацверджаны тэкст прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, парадак яе прынясення асобамі, якія сталі грамадзянамі краіны, а таксама акрэслены пералік асоб, якія вызваляюцца ад прынясення прысягі.

— Адначасова вызначаная працэдура ўнясення кіраўніку дзяржавы матэрыялаў пра страту грамадзянства за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці або нанясенне цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь асобамі, якія знаходзяцца за межамі краіны.

Як заявілі ў прэс-службе, указ распрацаваны з мэтай рэалізацыі апошніх змяненняў Закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».

Нагадаем, змены ў закон «Аб грамадзянстве» набылі моц 11 ліпеня.

Чытайце таксама

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO