Пятра Пархомчыка прыбралі з пасады віцэ-прэм'ера. Яго адправілі ў добрую, але «няпростую» вобласць
12 жнiўня 2024 у 1723455240
«Зеркало»
Пятра Пархомчыка знялі з пасады намесніка прэм'ер-міністра краіны. Яго адправілі кіраваць Брэсцкай вобласцю. Такое рашэнне прыняў 12 жніўня Аляксандр Лукашэнка, перадае яго прэс-служба.
Кадравую ракіроўку абгрунтавалі тым, што «ў Брэсцкай вобласці трэба сур'ёзна папрацаваць з прамысловасцю». Менавіта гэтую сферу ва ўрадзе і курыраваў Пархомчык.
- Трэба разумець, што адна рэч - віцэ-прэм'ер. Іншая - самастойная праца ў Брэсцкім аблвыканкаме. Гэта адказнасць за вобласць. Старшыні аблвыканкамаў - цэнтральныя фігуры ў органах улады ў Беларусі. Гэта трэба таксама разумець. Брэсцкая вобласць - добрая вобласць. Але няпростая. Чаму Пархомчык: ды таму, што з сельскай гаспадаркай вы там разберацеся разам з Міхаілам Іванавічам Русым (упаўнаважаны Лукашэнкі ў рэгіёне. - Заўв. рэд.). Ён будзе ў вас працаваць адказным за вобласць. Я з ім сёння размаўляў. Ён разумее ўсё і ведае, што там трэба рабіць. Заявіў, што з Пархомчыкам (мне так сказаў) не пралічыліся, мы там парадак навядзём, і ў сельскай гаспадарцы будзе аказаная ўсялякая падтрымка. Але чаму прамыслоўца - таму, што нам трэба сур'ёзна ў Брэсцкай вобласці папрацаваць з прамысловасцю, - сказаў Лукашэнка.