Опубликовано 26 мая 2023 у 14.12
Адрес в интернете: https://zerkal0-io.online/news/accidents/40045.html    

У Беларусі затрыманыя кантрабандысты з біўнямі мамантаў. Вага грузу — 3,5 тоны, кошт — амаль 2 млн даляраў

У Беларусі 24 траўня затрымалі ўдзельнікаў транспамежнай злачыннай групы, якія займаліся кантрабандай біўняў мамантаў праз тэрыторыю нашай краіны, паведамляе прэс-служба Дзяржпамежкамітэта.

Зламыснікі займаліся арганізацыяй канала па кантрабандзе біўняў мамантаў, здабытых у Якуціі. Злачынцы вывозілі іх з Расіі ў ЗША, краіны Заходняй Еўропы і Паўднёвай Азіі.

Высветлена, што з мэтай канспірацыі і ўхілення ад выплаты падаткаў злачынная група на тэрыторыі некалькіх краін стварыла шэраг афіляваных кампаній.

На момант затрымання зламыснікі рыхтавалі да адпраўкі ў Літву чарговую партыю біўняў мамантаў і іх фрагментаў агульнай вагой 3,5 тоны. Іх кошт на ценевым рынку складае каля 1,8 млн даляраў.

Заведзеная крымінальная справа.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO